Reform.news

«За Расію і свабоду да канца» — публіка падхапіла песню Газманава на канцэрце ў Мінску

Рэдакцыя Reform.news · 10 мая 2026, 13:39

https://reform.news/be/za-rasiju-i-svabodu-da-kanca-publika-padhapila-pesnju-gazmanava-na-kancjerce-minsku/

Расійскі спявак Алег Газманаў, вядомы сваёй падтрымкай агрэсіі супраць Украіны, стаў хедлайнерам святочнага канцэрта 9 мая каля Палаца спорту ў Мінску. Першай песняй ён выканаў «Бессмяротны полк». Таксама сярод кампазіцый былі «Афіцэры» з характэрным тэкстам: «За Расію і свабоду да канца».

Публіка каля сцэны падхапіла песню і спявала разам з артыстам. Відэа з канцэрта апублікавала «Мінская праўда».

Рэклама

Пакінуць адказ