Reform.news

Польшча падпісала пагадненне аб абарончым крэдыце SAFE на 43,7 млрд еўра

Рэдакцыя Reform.news · 8 мая 2026, 14:46

https://reform.news/be/polshcha-padpisala-pagadnenne-ab-abaronchym-krjedyce-safe-na-43-7-mlrd-e-ra/

Польшча і Еўракамісія падпісалі пагадненне аб выдзяленні крэдыту ў рамках абарончай праграмы Еўрасаюза SAFE. У адпаведнасці з ім польская дзяржава атрымае 43,7 млрд еўра крэдытаў, якія будуць накіраваныя на закупкі ўзбраенняў і развіццё абароннай прамысловасці.

Польшча стала найбуйнейшым бенефіцыярам праграмы SAFE. Міністр абароны краіны, віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш запэўніў, што яго ведамства мае падрыхтаваныя праекты на ўсю суму. У далейшым будзе падпісана некалькі дзясяткаў дамоваў з выканаўцамі.

Чакаецца, што большая частка праектаў будзе рэалізаваная польскімі кампаніямі. Закупленая ў рамках праграмы тэхніка, узбраенне і абсталяванне павінны быць перададзены польскай арміі ў перыяд да 2030 года.

Рэклама

Пакінуць адказ