Ціханоўская заявіла пра новы ўзровень адносін з Арменіяй
Рэдакцыя Reform.news · 4 мая 2026, 21:42
https://reform.news/be/cihano-skaja-zajavila-pra-novy-zroven-adnosin-z-armenijaj/Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам. Сустрэчы прайшлі на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване.
Гэта першы афіцыйны візіт Ціханоўскай у Арменію. Паводле слоў лідара беларускіх дэмсіл, ён азначае новы ўзровень адносін паміж дэмакратычнай Беларуссю і Арменіяй.
«Дзякуй Арменіі за запрашэнне. Для мяне гэта першы візіт у краіну, і вельмі важна, што на палях саміту адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Гэта важны знак таго, што стасункі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Арменіяй выходзяць на новы ўзровень», — заявіла Ціханоўская.
