У Оршы падчас капрамонту знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Reform.news · 5 мая 2026, 16:26
https://reform.news/be/u-orshy-padchas-kaprjemontu-znik-mural-namaljavany-da-90-goddzja-uladzimira-karatkevicha/Падчас капітальнага рамонту дома №2 на вуліцы Марата ўцяплілі сцены. На адной з іх знаходзіцца вядомы мурал, прысвечаны класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу. Малюнак з партрэтам Уладзіміра Сямёнавіча, фрагментамі ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапісам верша «Оршы», прысвечанага роднаму гораду, знік пад накладнымі будматэрыяламі.
Мурал быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым.
Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка, паведамляе «Віцебская Вясна».
Ён быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года.
Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
