Вялікабрытанія пашырыла санкцыі супраць РФ
Рэдакцыя Reform.news · 5 мая 2026, 11:30
https://reform.news/be/vjalikabrytanija-pashyryla-sankcyi-suprac-rf/Урад Вялікабрытаніі пашырыў санкцыі супраць Расіі. У “чорны спіс” дададзены 18 юрыдычных і фізічных асоб. Акрамя кампаній з Расіі, у спіс таксама ўключаны юрыдычныя асобы з Тайланда, Камеруна, Ганконга.
Пад санкцыі трапіў грамадзянін Францыі і Камеруна Michel Guy France Awana ATEBA, які, паводле версіі брытанскага ўрада, датычны да вярбоўкі камерунцаў для працы на вытворчасці беспілотнікаў у АЭЗ “Алабуга” ў Татарстане. Разам з ім у спіс уключаны і расіяне, якія ўдзельнічаюць у прыцягненні замежнай працоўнай сілы ў Алабугу.
