Reform.news

Ціханоўская заклікала Эстонію адрозніваць беларусаў і расіян

Рэдакцыя Reform.news · 29 красавіка 2026, 16:02

https://reform.news/be/cihano-skaja-zaklikala-jestoniju-adroznivac-belarusa-i-rasijan/

Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам парламента Эстоніі Лауры Хусарам на палях саміту Ініцыятывы трох мораў у харвацкім Дуброўніку, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Суразмоўцы абмеркавалі санкцыі, падтрымку беларускай моладзі і перспектывы супрацоўніцтва. Улічваючы планы Эстоніі ўвесці забарону для грамадзян Беларусі і Расіі на куплю нерухомасці без пастаяннага ВНЖ, Ціханоўская заклікала эстонскія ўлады не распаўсюджваць абмежаванні на беларусаў.

«Сустрэлася са Спікерам парламента Эстоніі на палях Ініцыятывы трох мораў. Падкрэсліла важнасць таго, каб у заканадаўчых ініцыятывах выразна адрознівалі беларусаў ад расіян — у тым ліку ў пытаннях маёмасных абмежаванняў, — і каб меры не закраналі беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым, пры гэтым захоўваючы і ўзмацняючы ціск супраць рэжыму», — заявіла лідар беларускіх дэмсіл.

Ціханоўская запрасіла Хусара наведаць Місію беларускіх дэмакратычных сіл у Таліне.

Фото: Офіс Ціханоўскай
Фото: Офіс Ціханоўскай
Рэклама

Пакінуць адказ