Вайскоўцы ўзвялі пантонны мост праз Дзвіну
Рэдакцыя Reform.news · 16 красавіка 2026, 15:15
https://reform.news/be/vajsko-cy-zvjali-pantonny-most-praz-dzvinu/У Бешанковічах вайскоўцы 30-й асобнай чыгуначнай брыгады злучылі берагі Заходняй Дзвіны. Ён дазволіць скараціць адлегласць паміж Бешанковічамі і суседнім Шумілінскім раёнам.
Даўжыня моста складае 150 метраў. Улетку ён зможа забяспечваць грузапаток каля 120 аўтамабіляў у дзень. Пераправа будзе функцыянаваць да зімы.
Увесь перыяд абслугоўванне і рэгуляванне руху па мосце забяспечаць вайскоўцы брыгады, паведамляе Мінабароны.

