Літоўская мытня перахапіла падробкі Armani і Hermès. Яны накіроўваліся ў Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 15 красавіка 2026, 11:04
https://reform.news/be/lito-skaja-mytnja-perahapila-padrobki-armani-i-hermes-jany-nakiro-valisja-belarus/Літоўская мытня перахапіла партыю падробленага брэндавага адзення і абутку, якая накіроўвалася ў Беларусь. Падробкі будуць знішчаны.
Падробкі выявілі супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні, якія правяралі адпраўленне са Швейцарыі ў Беларусь, што ішло транзітам праз Літву. Былі затрыманы 170 адзінак падазронага тавару — камізэлькі, футболкі і шлёпанцы з маркіроўкай Armani, Hermès, Lacoste і Yves Saint Laurent. Заяўленая вартасць тавараў складала каля 900 еўра.
Мытня звязалася з праваўладальнікамі таварных знакаў і атрымала пацвярджэнне, што затрыманы тавар з’яўляецца падробкай. Было прынята рашэнне знішчыць падробкі.



