Замежнік з мефедронам спрабаваў падкупіць міліцыянераў пад Слонімам
Рэдакцыя Reform.news · 10 красавіка 2026, 09:00
https://reform.news/be/zamezhnik-z-mefedronam-sprabava-padkupic-milicyjanera-pad-slonimam/Прэс-служба МУС адрапартавала пра затрыманне “грамадзяніна суседняй краіны” за спробу дачы хабару супрацоўнікам міліцыі.
Міліцэйскі патруль спыніў аўтамабіль 29-гадовага замежніка пад Слонімам. Падчас агляду пры ім выявілі мефедрон.
“Каб пазбегнуць прававых наступстваў, замежнік вырашыў “дамовіцца на месцы” і прапанаваў міліцыянерам хабар у памеры 15 тысяч рублёў. Ахоўнікі правапарадку папярэдзілі кіроўцу пра крымінальную адказнасць, аднак той не рэагаваў і працягваў настойваць на перадачы грошай”, – расказалі ў МУС.
Замежнік затрыманы. Узбуджаны крымінальныя справы.
