Reform.news

Лукашэнка прызначыў новага гендырэктара БелТА

Рэдакцыя Reform.news · 9 красавіка 2026, 13:20

https://reform.news/be/lukashjenka-pryznachy-novaga-gendyrjektara-belta/

Аляксандр Лукашэнка змяніў генеральнага дырэктара дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Ім стаў Андрэй Мохар, які да гэтага быў дырэктарам дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».

Да лістапада 2025 года пасаду гендырэктара БелТА займала Ірына Акуловіч. Яна была вызвалена ад пасады «ў сувязі з пераходам на іншую работу».

Лукашэнка таксама прызначыў Дзмітрыя Жука міністрам інфармацыі, а Марата Маркава, які ўзначальваў да гэтага Мінінфарм, — міністрам культуры.

Рэклама

Пакінуць адказ