Reform.news

Украіна вывела са строю апошні расійскі чыгуначны паром у Керчанскім праліве

Рэдакцыя Reform.news · 8 красавіка 2026, 14:37

https://reform.news/be/ukraina-vyvela-sa-stroju-aposhni-rasijski-chygunachny-parom-u-kerchanskim-pralive/

У ноч з 5 на 6 красавіка ГУР Мінабароны Украіны пры дапамозе ўдарных дронаў вывела са строю паром «Славянин» — апошні расійскі чыгуначны паром у Керчанскім праліве, які заставаўся на плаву.

«Славянин» адыгрываў важную ролю ў забеспячэнні расійскага ваеннага кантынгенту ў часова акупаваным Крыме гаруча-змазачнымі матэрыяламі, узбраеннем, ваеннай тэхнікай і боепрыпасамі», — паведамляе ГУР.

У сакавіку гэтага года са строю быў выведзены чыгуначны паром «Авангард».

Рэклама

Пакінуць адказ