Reform.news

Цэх гарэў ноччу ў Маладзечне

Рэдакцыя Reform.news · 8 красавіка 2026, 07:48

https://reform.news/be/cjeh-garje-nochchu-maladzechne/

Ноччу ў Маладзечне адбыўся пажар у рамонтна-інструментальным цэху прадпрыемства на вуліцы Вялікі Гасцінец.

Як паведамілі ў МНС, назіралася адкрытае гарэнне даху цэха на плошчы 600 кв. м. Пажар ліквідаваны.

Пацярпелых няма. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

На месцы працавала 10 адзінак тэхнікі МНС.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Рэклама

Пакінуць адказ