Работнік сельгаспрадпрыемства вывез на веласіпедзе 10 тон зерня
Рэдакцыя Reform.news · 6 красавіка 2026, 14:44
https://reform.news/be/rabotnik-selgaspradpryemstva-vyvez-na-velasipedze-10-ton-zernja/Прэс-служба МУС паведаміла пра раскрыццё буйнога крадзяжу збожжавых у Пінскім раёне. У ім падазраецца 58-гадовы работнік сельгаспрадпрыемства.
Паводле інфармацыі міліцыі, мужчына вывозіў зерне з тэрыторыі прадпрыемства на веласіпедзе. Усяго ён перавёз каля 400 мяшкоў. Усяго ж так было выкрадзена больш за 10 тон пшаніцы, кукурузы і аўса. Выкрадзенае мужчына складаваў дома і збіраўся выкарыстоўваць для вядзення падсобнай гаспадаркі.
Узбуджана крымінальная справа за прысваенне альбо растрату маёмасці асобай, якой яна даверана.
