Reform.news

Пашпарт нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага анулявалі

Рэдакцыя Reform.news · 3 красавіка 2026, 12:36

https://reform.news/be/pashpart-nobele-skaga-la-rjeata-bjaljackaga-anuljavali/

Пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ануляваны, як і ў многіх іншых палітвязняў, вызваленых і вывезеных з Беларусі ў апошні час. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

“Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах”, — пракаментаваў Бяляцкі.

Нагадаем, частка палітвязняў была вывезена з Беларусі без пашпартоў. Некаторым дакументы ўсё ж выдалі. Аднак нядаўна палітвязні пачалі заўважаць, што іх пашпарты былі ануляваныя.

Рэклама

Пакінуць адказ