У “спіс экстрэмістаў” унеслі Кабанчука і іншых завочна асуджаных каліноўцаў
Рэдакцыя Reform.news · 27 сакавіка 2026, 10:45
https://reform.news/be/u-spis-jekstrjemista-unesli-kabanchuka-i-inshyh-zavochna-asudzhanyh-kalino-ca/МУС абнавіла пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У яго дададзены яшчэ 24 прозвішчы, сярод іх пяцёра байцоў Палка Каліноўскага, якія нядаўна завочна былі асуджаныя ў Мінску.
Гаворка ідзе пра былога намесніка камандзіра палка, а цяпер прадстаўніка АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзіма Кабанчука, былых камандзіраў палка Паўла Шурмея і Дзяніса Прохарава, байца Аляксея Кавальчука і інструктара Аляксея Назарава.
На пачатку сакавіка ім завочна былі прысуджаны пакаранні ад 12 да 25 гадоў пазбаўлення волі з вялікімі штрафамі.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўлады і іншадумствам у цэлым.
