Reform.news

Устаноўлены асобы двух правакатараў на пратэстах 2006 года

Рэдакцыя Reform.news · 19 сакавіка 2026, 15:34

https://reform.news/be/ustano-leny-asoby-dvuh-pravakatara-na-pratjestah-2006-goda/

Прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар устанавіў асобы двух правакатараў на пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Імі аказаліся Дзмітрый Маёраў і Андрэй Усцінаў, абодва судзімыя.

«У гадавіну падзей 2006 года я заўсёды пераглядаю фільм Юрыя Хашчавацкага «Плошча». І гэтым разам вырашыў праверыць, хто ж былі тыя правакатары ў 2006 годзе. На шчасце, сістэма распазнавання твараў ёсць, і базы маюцца. Нічога дзіўнага — двое судзімых», — напісаў Жыгар у Facebook.

Маёраў — жыхар Мінска. 13 сакавіка 2006 года ён быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Пазней у яго было яшчэ дзве судзімасці.

Усцінаў нарадзіўся ў расійскім Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Мае некалькі судзімасцей. У 2008 годзе сам стаў ахвярай злачынства і атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

«Што характэрна, дадзеных пра яго працу пасля 2019 года няма. Затое ёсць поўны цёзка ў базе «Міратворац», які з’яўляецца баявіком ЧВК «Вагнер»», — напісаў Жыгар.

Кадр з фільма
Кадр з фільма
Рэклама

Пакінуць адказ