Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Латвіі і абмеркавала санкцыі і падтрымку палітвязняў
Рэдакцыя Reform.news · 12 сакавіка 2026, 18:39
https://reform.news/be/cihano-skaja-sustrjelasja-z-prjezidjentam-latvii-i-abmerkavala-sankcyi-i-padtrymku-palitvjaznja/Падчас рабочага візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам краіны Эдгарсам Рынкевічсам. Лідар дэмсіл падзякавала Латвіі за паслядоўную падтрымку беларусаў і дэмакратычных сіл, салідарнасць у пытанні палітвязняў, унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд і прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Бакі абмеркавалі неабходнасць захоўваць і ўзмацняць ціск на рэжым праз санкцыйную палітыку і закрыццё схем абыходу абмежаванняў, гуманітарную падтрымку вызваленых палітвязняў, ролю Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, міжнародную каардынацыю ў фарматах Паўночна-Балтыйскай васьмёркі і на пляцоўках ААН, а таксама падтрымку беларускай дыяспары, нацыянальнай ідэнтычнасці і беларускай мовы ў Латвіі.
«Для нас вельмі важна адчуваць, што Латвія побач — і ў падтрымцы палітвязняў, і ў агульнай працы дзеля бяспекі ў рэгіёне. Дэмакратычная Беларусь — гэта частка бяспечнай Еўропы», — заявіла Ціханоўская.

