Reform.news

Начальнік транспартнага цэха трапіўся на адкатах

Рэдакцыя Reform.news · 9 сакавіка 2026, 08:47

https://reform.news/be/nachalnik-transpartnaga-cjeha-trapi-sja-na-adkatah/

МУС паведаміла пра затрыманне кіраўніка транспартнага цэха аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Мінскай вобласці па падазрэнні ў карупцыйных злачынствах.

Паводле версіі міліцыі, затрыманы падбіраў падрадчыкаў для рамонту тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай. За выбар пастаўшчыка паслуг “фігурант устанаўліваў памер “адкату” ад 10 да 50% кошту выкананых работ”.

Задакументаваны факт атрымання хабару ў памеры 19 тыс. рублёў.

Узбуджана крымінальная справа.

Фота: МУС
Рэклама

Пакінуць адказ