Reform.news

Прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду можна будзе з пашпартам Новай Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 2 сакавіка 2026, 22:29

https://reform.news/be/pragalasavac-na-vybarah-u-kaardynacyjnuju-radu-mozhna-budze-z-pashpartam-novaj-belarusi/

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады на пасяджэнні 2 сакавіка вызначыла, па якіх дакументах можна будзе прагаласаваць на выбарах у КР.

Прыняць удзел у галасаванні можна будзе з пашпартам грамадзяніна Беларусі, як дзеючым, так і пратэрмінаваным, а таксама з пашпартам Новай Беларусі.

«Мы ставілі перад сабой мэту абавязкова даць прагаласаваць тым беларусам, якія цяпер знаходзяцца без пашпартоў, бо яны зусім нядаўна былі вызвалены з беларускіх турмаў і прымусова дэпартаваны, у большасці выпадкаў без дакументаў», — заявіла старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька.

Выбары ў КР чацвёртага склікання адбудуцца 11-17 мая.

Рэклама

Пакінуць адказ