Заходняе аператыўнае камандаванне атрымала на ўзбраенне вінтоўкі «Стылет»
Рэдакцыя Reform.news · 2 сакавіка 2026, 14:48
https://reform.news/be/zahodnjae-aperaty-nae-kamandavanne-atrymala-na-zbraenne-vinto-ki-stylet/Заходняе аператыўнае камандаванне беларускай арміі атрымала на ўзбраенне снайперскія вінтоўкі СВ-1000 «Стылет». Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.
Вінтоўкі распрацаваны ААТ «Кідма тэк». Яны прызначаны для “выканання асаблівых агнявых задач у інтарэсах войскавых, разведвальных і спецыяльных падраздзяленняў”.
Вінтоўкі створаны пад патрон калібра 7,62х54R. Ён дазваляе паражаць мэты на далёкасці да 1000 метраў.
“Зброя дэманструе высокую дакладнасць і кучнасць бою: на дыстанцыі 100 метраў рассейванне складае 1/3 вуглавой хвіліны (каля 1,0 см), а на далёкасці 700 метраў – да 14 см, што забяспечвае гарантаванае паражэнне роставай фігуры ў галаву”, – расказалі ў Дзяржкамваенпраме.
