Reform.news

У польскім МЗС абмеркавалі легалізацыю вызваленых беларускіх палітвязняў

Рэдакцыя Reform.news · 26 лютага 2026, 20:17

https://reform.news/be/u-polskim-mzs-abmerkavali-legalizacyju-vyzvalenyh-belaruskih-palitvjaznja/

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правёў сустрэчу з дырэктарам Консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстынай Хжаноўскай і кіраўніцтвам дэпартамента. На ёй абмяркоўваліся пытанні падтрымкі вызваленых беларускіх палітвязняў і вырашэнне гуманітарных сітуацый, паведамілі ў прэс-службе АПК.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі кіраўнік прававой камісіі Каардынацыйнага савета Міхаіл Кірылюк і каардынатар ініцыятывы «Вольныя» Вераніка Станкевіч.

Латушка падзякаваў польскаму ўраду і МЗС за падтрымку, якая аказваецца грамадзянам Беларусі, вымушаным пакінуць краіну.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні легалізацыі вызваленых палітвязняў і разгледзелі механізмы аказання дапамогі беларусам у вырашэнні гуманітарных сітуацый.

“Па выніках сустрэчы польскім бокам былі прыняты станоўчыя рашэнні. Таксама быў разгледжаны шэраг канкрэтных, найбольш складаных сітуацый, якія патрабуюць пошуку індывідуальных рашэнняў. Дасягнута дамоўленасць падтрымліваць сістэмны і аператыўны кантакт для вырашэння праблемных пытанняў”, – паведамілі ў АПК.

Рэклама

Пакінуць адказ