Reform.news

У польскай частцы Белавежскай пушчы налічылі 1176 зуброў

Рэдакцыя Reform.news · 27 лютага 2026, 14:09

https://reform.news/be/u-polskaj-chastcy-belavezhskaj-pushchy-nalichyli-1176-zubro/

Польскі Белавежскі нацыянальны парк падвёў вынікі штогадовага ўліку зуброў. Як паведамілі ў парку, на 31 снежня мінулага года ў польскай частцы Белавежскай пушчы пражывала 1176 зуброў, у тым ліку 176 цялят.

У Беларусі нацыянальны парк “Белавежская пушча” праводзіў штогадовы ўлік зуброў з 20 студзеня па 9 лютага. Аднак яго вынікі яшчэ не публікаваліся. У мінулым годзе ў беларускай частцы было ўлічана 726 зуброў.

Рэклама

Пакінуць адказ