Фігурантаў справы «Духу Русі» ўнеслі ў Беларусі ў «спіс экстрэмістаў»
Рэдакцыя Reform.news · 27 лютага 2026, 13:33
https://reform.news/be/figuranta-spravy-duhu-rusi-nesli-belarusi-spis-jekstrjemista/МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 33 чалавекі.
Як адзначае праваабарончы цэнтр “Вясна”, сярод іншых у спіс дадалі 19-гадовых Вячаслава Бандарчука, Уладзіслава Вароніна і Арцёма Аліферовіча. У КДБ сцвярджалі, што яны датычныя да «экстрэмісцкага фарміравання» «Дух Русі».
Таксама ў спісе Артур Катовіч, 16-гадовы Юрый Кандраценка і Руслан Назарчук (узрост не ўказаны).
Цяпер у спісе 6353 прозвішчы.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
