“Твае словы – ды Богу ў вушы”. Лукашэнка ў Крамлі адрэагаваў на зварот “гаспадзін прэзідэнт”
Рэдакцыя Reform.news · 26 лютага 2026, 14:41
https://reform.news/be/tvae-slovy-dy-bogu-vushy-lukashjenka-kramli-adrjeagava-na-zvarot-gaspadzin-prjezidjent/Аляксандр Лукашэнка крыху дзіўна адрэагаваў на зварот каменданта Крамля Сяргея Удавенкі па прыбыцці на сённяшняе пасяджэнне ВДС у Маскве. Невялікі ролік апублікавала расійская прапагандыстка Вольга Скабеева.
Сяргей Удавенка прывітаў Лукашэнку словамі “гаспадзін прэзідэнт”.
“Добра б твае словы – ды Богу ў вушы. Можа, гаспадзінам калісьці і стану”, – адказаў яму Лукашэнка.
Нагадаем, шэраг краін Захаду не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам.
