Мазырчанку з анкалагічным дыягназам прысудзілі да 4 гадоў «хатняй хіміі» па «справе Гаюна»
Рэдакцыя Reform.news · 25 лютага 2026, 15:08
https://reform.news/be/mazyrchanku-z-ankalagichnym-dyjagnazam-prysudzili-da-4-gado-hatnjaj-himii-pa-sprave-gajuna/Гомельскі абласны суд прысудзіў палітзняволеную Ірыну Левіну з Мазыра да чатырох гадоў «хатняй хіміі». Яна абвінавачвалася паводле артыкула аб садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), паведамляе «Гомельская вясна».
Паводле абвінавачання, Левіна перадавала інфармацыю маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн».
Ірыну Левіну затрымалі 25 чэрвеня 2025 года на выхадзе з Мазырскага анкалагічнага дыспансера. Некаторы час яе трымалі ў следчым ізалятары ў Гомелі, але затым вызвалілі з-за пагаршэння здароўя.
Раней праваабаронцы паведамлялі, што Левіна мае патрэбу ў аперацыі па перасадцы коснага мозгу.
