Ціханоўская назвала ганьбай галасаванне рэжыму ў Генасамблеі ААН па рэзалюцыі аб міры ва Украіне
Рэдакцыя Reform.news · 25 лютага 2026, 12:41
https://reform.news/be/cihano-skaja-nazvala-ganbaj-galasavanne-rjezhymu-genasamblei-aan-pa-rjezaljucyi-ab-miry-va-ukraine/Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X назвала ганьбай галасаванне Беларусі ў Генасамблеі ААН па рэзалюцыі аб міры ва Украіне.
“Гэта ганьба, што рэжым Лукашэнкі — у чарговы раз — прагаласаваў супраць міру ва Украіне на Генеральнай Асамблеі ААН.
Гэта толькі даказвае, што ні Пуцін, ні Лукашэнка не хочуць міру.
Свабодная Беларусь будзе адстойваць міжнароднае права, правы чалавека і стане надзейным партнёрам для ўсяго свету”, — напісала яна.
Нагадаем, учора Генасамблея ААН прыняла ініцыяваную Украінай рэзалюцыю «Падтрымка трывалага міру ва Украіне». Рэзалюцыю падтрымалі 107 краін. 51 краіна ўстрымалася, 12 прагаласавалі супраць, сярод тых, хто галасаваў супраць, — Беларусь, Расія, Бурундзі, Буркіна-Фасо, Куба, КНДР, Эрытрэя, Іран, Нікарагуа, Нігер, Малі, Судан. ЗША ўстрымаліся.
