Reform.news

Беларусаў і палякаў падазраюць у кантрабандзе ў Расію абсталявання для аўтаматызацыі вытворчасці мікрасхем

Рэдакцыя Reform.news · 25 лютага 2026, 12:04

https://reform.news/be/belarusa-i-paljaka-padazrajuc-u-kantrabandze-rasiju-abstaljavannja-dlja-a-tamatyzacyi-vytvorchasci-mikrashem/

У Польшчы чатыры грамадзяніны Беларусі і два грамадзяніны Польшчы абвінавачваюцца ў парушэнні санкцый. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальнай пракуратуры краіны.

Шэсць чалавек былі затрыманыя 18 лютага супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі і Мытна-падатковай адміністрацыі. Адзначаецца, што затрыманні былі праведзены ў рамках двух паралельных расследаванняў.

Затрыманыя падазраюцца ў спробе кантрабанды ў Расію праз тэрыторыю Беларусі “прылад, якія выкарыстоўваюцца для аўтаматызацыі вытворчасці інтэгральных схем, што ўжываюцца, у прыватнасці, пры зборцы баявых беспілотнікаў”.

20 лютага суд у Лодзі прыняў рашэнне аб часовым арышце трох падазраваных. Да астатніх ужытыя іншыя меры стрымання: паліцэйскі нагляд, вызваленне пад заклад, забарона выезду з краіны.

У затрыманых канфіскаваныя сродкі ў розных валютах — каля 400 тыс. злотых у эквіваленце.

Рэклама

Пакінуць адказ