Польскія памежнікі за выходныя сутыкнуліся з 30 спробамі парушэння мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 23 лютага 2026, 13:52
https://reform.news/be/polskija-pamezhniki-za-vyhodnyja-sutyknulisja-z-30-sprobami-parushjennja-mjazhy/Памежная ахова Польшчы паведаміла, што з 20 па 22 лютага на мяжы з Беларуссю было зарэгістравана 30 спробаў парушэнняў з боку мігрантаў. 22 з іх адбыліся ў суботу.
На мінулым тыдні польскія і літоўскія памежнікі паведамілі пра першыя парушэнні за апошнія 30 дзён.
З надыходам спрыяльнага надвор’я мігранты зноў пачынаюць прадпрымаць спробы прабрацца праз Беларусь у краіны ЕС.
