Reform.news

Наўседу выпісалі з бальніцы

Рэдакцыя Reform.news · 23 лютага 2026, 11:43

https://reform.news/be/na-sedu-vypisali-z-balnicy/

Прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу выпісалі з бальніцы, куды ён трапіў учора. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі літоўскага прэзідэнта.

“У бліжэйшыя дні кіраўнік дзяржавы будзе працаваць дыстанцыйна”, — гаворыцца ў паведамленні.

Наўседа ў нядзелю атрымаў траўму ў сябе дома. Пасля аказання першай дапамогі яго шпіталізавалі. У бальніцы Віленскага ўніверсітэта літоўскаму прэзідэнту была зроблена аперацыя з прычыны ірванай раны левага перадплечча. Медыкі пакінулі Наўседу ў палаце да раніцы панядзелка.

Рэклама

Пакінуць адказ