Польскія памежнікі затрымалі беларуса са 111 кг гашышу
Рэдакцыя Reform.news · 23 лютага 2026, 11:10
https://reform.news/be/polskija-pamezhniki-zatrymali-belarusa-sa-111-kg-gashyshu/Польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, у грузавіку якога было выяўлена 111 кг гашышу.
Як паведамілі ў Памежнай ахове, транспартны сродак спынілі паблізу мяжы з Літвой для агляду. Паводле дакументаў грузавік перавозіў запасныя часткі для машын. Ім кіраваў грамадзянін Беларусі.
Грузавік адправілі на сканер, а затым старанна абшукалі. У ім былі выяўлены 275 упаковак з гашышам. Кошт партыі ацэньваецца ў 5,7 млн злотых (каля 1,5 млн долараў).
Затрыманаму прад’яўлена абвінавачанне ў перавозцы наркотыкаў у буйным памеры. Рашэннем суда ён арыштаваны на 3 месяцы.





