Беларускія фігурысты не змогуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету ў Празе
Рэдакцыя Reform.news · 21 лютага 2026, 14:32
https://reform.news/be/belaruskija-figurysty-ne-zmoguc-udzelnichac-u-chjempijanace-svetu-praze/Фігурысты з беларускімі і расійскімі пашпартамі не змогуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету 2026 года ў Празе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU), піша «Матч ТВ».
Пасля завяршэння адвольнай праграмы ў жаночым адзіночным катанні на Алімпіядзе-2026 у Італіі выданне ўдакладніла ў ISU, ці змогуць расійскія спартсмены Адэлія Петрасян і Пётр Гуменнік выступіць на сусветным першынстве ў Чэхіі.
“Фігурысты, якія маюць расійскія і беларускія пашпарты, не змогуць атрымаць запрашэнні або ўдзельнічаць у спаборніцтвах ISU. Для кваліфікацыйных спаборніцтваў да зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Мілане і Картына было зроблена выключэнне”, — патлумачылі ў прэс-службе ISU.
Чэмпіянат свету пройдзе ў Празе з 24 па 29 сакавіка. Алімпійскія гульні ў Мілане і Картына-д’Ампеццо завершацца 22 лютага, беларускія і расійскія атлеты выступаюць на Гульнях у нейтральным статусе.
