Reform.news

Беларусь і Саудаўская Аравія збіраюцца адмяніць візы для дыпламатаў

Рэдакцыя Reform.news · 20 лютага 2026, 19:48

https://reform.news/be/belarus-i-sauda-skaja-aravija-zbirajucca-admjanic-vizy-dlja-dyplamata/

20 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для кароткатэрміновых паездак уладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў.

Пагадненне дазволіць грамадзянам Беларусі і Саудаўскай Аравіі — уладальнікам дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў наведваць краіны адзін аднаго без віз. Віза не спатрэбіцца для ўезду, транзіту і знаходжання на тэрмін не больш за 90 дзён на працягу любога перыяду ў 180 дзён з даты першага ўезду.

На правядзенне перамоў па пагадненні і яго падпісанне ўпаўнаважана МЗС.

Рэклама

Пакінуць адказ