Польскія памежнікі пасля доўгага перапынку спынілі 13 парушэнняў мяжы мігрантамі
Рэдакцыя Reform.news · 19 лютага 2026, 11:39
https://reform.news/be/polskija-pamezhniki-paslja-do-gaga-perapynku-spynili-13-parushjennja-mjazhy-migrantami/Мігранты актывізаваліся на межах Беларусі і ЕС перад надыходам вясны. З пачатку года на фоне марознага надвор’я спробы парушэння мяжы практычна не фіксаваліся. Нядаўна літоўскія памежнікі паведамілі пра двух парушальнікаў.
Сёння Памежная ахова Польшчы праінфармавала, што ў сераду, 18 лютага, было зарэгістравана адразу 13 спробаў парушэння мяжы. У Літве і Латвіі ўчора з парушальнікамі не сутыкаліся.
