Аэрапорт у Вільнюсе зноў закрыты з-за метэазондаў з Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 17 лютага 2026, 22:20
https://reform.news/be/ajeraport-u-vilnjuse-zno-zakryty-z-za-metjeazonda-z-belarusi/Вільнюскі аэрапорт спыняў працу з-за гібрыднай атакі з боку Беларусі. Абмежаванні дзейнічаюць з 20:30 да 21:30 па літоўскім часе (з 21:30-22:30 па беларускім).
Абмежаванні былі ўведзены пасля выяўлення навігацыйных адзнак, характэрных для паветраных шароў, паведамляе прэс-служба аэрапорта.
Нагадаем, апошнія некалькі дзён метэазонды з Беларусі заляталі ў Польшчу.
