Стала вядомая дата суда над журналістам Паўлам Дабравольскім
Рэдакцыя Reform.news · 13 лютага 2026, 13:08
https://reform.news/be/stala-vjadomaja-data-suda-nad-zhurnalistam-pa-lam-dabravolskim/Судовы працэс над палітвязнем журналістам Паўлам Дабравольскім пачнецца 27 лютага ў Мінскім гарадскім судзе, піша “Позірк”.
Дабравольскі з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, але ў кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск. У студзені 2025 года яго затрымалі. Ён абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Восенню мінулага года яго перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА №1 у Калядзічах.
Павел Дабравольскі — былы журналіст Naviny.by. Раней ён супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі, падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці.
