Беларусу забаранілі ўезд у Германію з-за венгерскай візы
Рэдакцыя Reform.news · 12 лютага 2026, 11:08
https://reform.news/be/belarusu-zabaranili-ezd-u-germaniju-z-za-vengerskaj-vizy/Грамадзяніна Беларусі не ўпусцілі ў Германію з-за няправільнага тыпу візы, паведамляе presseportal.de.
29-гадовы беларус працаваў кіроўцам. На польска-нямецкай мяжы нямецкія паліцэйскія праверылі яго дакументы і выявілі ў яго ў пашпарце турыстычную венгерскую візу. Мужчына патлумачыў, што працуе кіроўцам у кыргызскай кампаніі, а візу яму аформіў працадаўца.
Паколькі турыстычная мэта паездкі не была пацверджана, паліцыя анулявала візу і адмовіла беларусу ва ўездзе ў Германію. Мужчына вярнуўся ў Польшчу. Таксама паліцыя пачала крымінальнае расследаванне па факце выкарыстання візы, атрыманай падманным шляхам, а таксама па факце незаконнага ўезду і знаходжання.
