Гомелец зняў пенсіянера ў міліцэйскай форме для роліка ў TikTok. Цяпер праблемы ў абодвух
Рэдакцыя Reform.news · 10 лютага 2026, 19:45
https://reform.news/be/gomelec-znja-pensijanera-milicjejskaj-forme-dlja-rolika-tiktok-cjaper-prablemy-abodvuh/Гомелец для прасоўвання свайго блога ў TikTok зняў відэа з пенсіянерам у міліцэйскай форме. Ролікамі зацікавілася міліцыя.
Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі аўтара відэа — 19-гадовага хлопца, і героя ролікаў — 69-гадовага мужчыну. У хлопца знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.
На «пакаянным» відэа пенсіянер кажа, што яму далі форму, каб зняць відэа. «Знялі, вось і ўсё», — кажа ён. Цяпер відэа з яго ўдзелам выдалены.
Як паведамляе блізкі да МУС тэлеграм-канал, пенсіянеру пагражае адміністрацыйнае пакаранне (па якім артыкуле, не ўказана). Блогера адправілі ў ІЧУ.
