ДГБ Літвы папярэджвае аб чарговай правакацыі КДБ
Рэдакцыя Reform.news · 11 лютага 2026, 11:48
https://reform.news/be/dgb-litvy-papjarjedzhvae-ab-chargovaj-pravakacyi-kdb/Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы папярэджвае аб новай правакацыі беларускіх спецслужбаў. Гаворка ідзе пра відэа на YouTube.
Аўтарам роліка прадстаўляецца КДБ Беларусі. У відэа на літоўскай мове гаворыцца пра праблемы, «выкліканыя несправядлівасцю ўрада». Ахвотным абмеркаваць гэта прапануецца звязацца з КДБ праз указаны «бяспечны канал».
ДГБ заклікае не паддавацца на правакацыі і нагадвае, што беларускія і расійскія спецслужбы выкарыстоўваюць сацсеткі для пошуку патэнцыйных агентаў і вярбоўкі. ДГБ заклікае грамадзян інфарміраваць аб спробах вярбоўкі або падазрэннях на шпіянаж.
