За студзень 41 беларус атрымаў прадпісанне пакінуць Літву
Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 20:35
https://reform.news/be/za-studzen-41-belarus-atryma-pradpisanne-pakinuc-litvu/У студзені 2026 года прадпісанні пакінуць Літву былі выдадзены 41 грамадзяніну Беларусі. Такія даныя змяшчаюцца ў статыстычнай справаздачы Дэпартамента міграцыі Літвы.
Усяго рашэнні аб вяртанні былі прынятыя ў дачыненні да 201 замежніка. Беларусы апынуліся на першым месцы. За імі ідуць грамадзяне Расіі (38 чалавек) і Узбекістана (25 чалавек).
Яшчэ 15 замежнікаў былі дэпартаваныя з Літвы. Беларусы зноў апынуліся на першым месцы. У студзені з Літвы дэпартавалі 5 нашых грамадзян. Другое і трэцяе месца падзяляюць расіяне і грузіны (па 3 чалавекі).
