Reform.news

Такога «няма больш нідзе», прынамсі ў вольным доступе: інтэрнет-часопіс «Таўбін» просіць пра дапамогу

Рэдакцыя Reform.news · 7 лютага 2026, 13:34

https://reform.news/be/takoga-njama-bolsh-nidze-prynamsi-volnym-dostupe-intjernet-chasopis-ta-bin-prosic-pra-dapamogu/

Каманда інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Taǔbin», якая ўтрымлівае сайт выдання за свае сродкі, мусіць аплаціць дамен і хостынг, каб уся праца не знікла бясследна.

«Больш за чатыры гады мы ствараем архіў сучаснай беларускай паэзіі, публікуем пераклады вершаў з многіх моў свету, водгукі і рэцэнзіі на свежыя кнігі, робім інтэрв’ю з аўтарамі і аўтаркамі і пашыраем веды пра беларускую літаратуру — усё дзеля таго, каб наша культура, наша паэзія знаходзіла сваіх прыхільнікаў і прыхільніц у любой кропцы свету і была дасяжная кожную хвіліну. Шмат таго, што ёсць у нашым часопісе, няма больш нідзе — прынамсі, у свабодным доступе, — і таму вельмі важна, каб «TAǓBIN» быў», – піша каманда.

Рэдакцыя просіць дапамагчы – падтрымаць на «Buy me a coffee».

Інтэрнэт-часопіс «Taubin» публікуе беларускую паэзію, пераклады паэзіі з замежных моваў, інтэрв’ю з літаратарскай і актывісцкай супольнасцю, літаратурна-крытычныя артыкулы. «Паэзія — гэта прастора любові», – запісана ў статуце выдання.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ