Reform.news

Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты ў грузавых цягніках з Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 15:47

https://reform.news/be/polskija-mytniki-znajshli-cygarjety-gruzavyh-cjagnikah-z-belarusi/

Машыністы двух грузавых цягнікоў спрабавалі правезці цыгарэты з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне.

Два грузавыя цягнікі, якія рухаліся з Брэста ў польскія Кабыльяны, праверылі на памежным пераходзе ў Цярэспалі. Польскія мытнікі знайшлі 849 пачкаў цыгарэт, схаваных у лакаматывах.

Цыгарэты канфіскаваныя. Машыністы атрымалі штрафы ў памеры 9 тысяч і 10 тысяч злотых (2,5 тысячы і 2800 долараў адпаведна).

Рэклама

Пакінуць адказ