Reform.news

Польшча не плануе пашыраць рух на пераходах з Беларуссю

Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 14:25

https://reform.news/be/polshcha-ne-planue-pashyrac-ruh-na-perahodah-z-belarussju/

Польшча не плануе пашыраць магчымасці для трансгранічнага руху на пераходах з Беларуссю. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі. Яго спыталі, ці магчыма адкрыццё грузавога руху праз пераход Кузніца — Брузгі.

“Што датычыцца пытання перасячэння мяжы, грузавога руху, мы пастаянна адсочваем наш пагранічны рух з Беларуссю. Вам выдатна вядома, што мы таксама прымалі рашэнні аб закрыцці гэтых пунктаў пропуску з меркаванняў бяспекі.

Мы адкрылі новыя пункты пропуску ў Падляскім ваяводстве, і калі ўсе пытанні бяспекі, уключаючы пытанні Міністэрства інфраструктуры, дазволяць пашырыць функцыянальнасць — прабачце за такое выказванне, — тады мы гэта разгледзім, але пакуль гэта не стаіць на парадку дня”, — сказаў ён.

Нагадаем, у лістападзе Польшча адкрыла два пагранпераходы з Беларуссю. Пераход Кузніца —Брузгі быў адкрыты толькі для пасажырскага транспарту, уключаючы аўтобусы, а Баброўнікі – Бераставіца — для пасажырскага і грузавога транспарту.

Рэклама

Пакінуць адказ