Reform.news

Зяленскі дапусціў, што наступная трохбаковая сустрэча можа прайсці ў ЗША

Рэдакцыя Reform.news · 6 лютага 2026, 08:24

https://reform.news/be/zjalenski-dapusci-shto-nastupnaja-trohbakovaja-sustrjecha-mozha-prajsci-zsha/

Наступная трохбаковая сустрэча па ўрэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны можа прайсці ў ЗША. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы вынікі перамоваў у Абу-Дабі.

Паводле слоў Зяленскага, украінская каманда праінфармавала яго пра змест перамоваў у ААЭ, але ён чакае падрабязнай справаздачы пры асабістай сустрэчы.

“Чакаю каманду ў Кіеве для паўнавартаснага дакладу, многія аспекты немагчыма абмеркаваць па тэлефоне. З таго, што ўжо можна сказаць, — у бліжэйшы час плануюцца наступныя сустрэчы. Верагодна, у Амерыцы. Мы гатовыя да ўсіх працоўных фарматаў, якія могуць рэальна наблізіць мір і зрабіць яго надзейным, працяглым і пазбавіць Расію апетыту ваяваць далей. Важна, каб гэтая вайна скончылася так, каб у Расіі не было ўзнагароды за агрэсію.

Гэта адзін з ключавых прынцыпаў, якія вяртаюць і гарантуюць сапраўдную бяспеку. Я ўдзячны ўсім нашым партнёрам, якія нас у гэтым падтрымліваюць”, — заявіў ён.

Рэклама

Пакінуць адказ