Reform.news

Украіна і РФ дамовіліся пра абмен 314 палоннымі — Уіткаф

Рэдакцыя Reform.news · 5 лютага 2026, 13:35

https://reform.news/be/ukraina-i-rf-damovilisja-pra-abmen-314-palonnymi-uitkaf/

Украіна і Расія дамовіліся правесці абмен 314 палоннымі. Пра гэта паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф.

“Сёння дэлегацыі ЗША, Украіны і Расіі дамовіліся аб абмене 314 палоннымі — гэта першы такі абмен за пяць месяцаў”, — напісаў ён.

Уіткаф дадаў, што дамоўленасці былі дасягнутыя на мірных перамовах, якія былі дэталёвымі і прадуктыўнымі.

“Хаця наперадзе яшчэ шмат працы, такія крокі дэманструюць, што пастаяннае дыпламатычнае ўзаемадзеянне прыносіць адчувальныя вынікі і прасоўвае намаганні па спыненні вайны ва Украіне.

Абмеркаванні будуць працягнутыя, і ў найбліжэйшыя тыдні чакаецца далейшы прагрэс”, — заявіў ён.

Нагадаем, у ААЭ 4–5 лютага праходзяць сустрэчы дэлегацый ЗША, Украіны і Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі учора ўжо анансаваў абмен палоннымі, аднак не называў іх колькасць.

Рэклама

Пакінуць адказ