Пракуратура Віцебска ўзбудзіла шэсць «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў
Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 12:20
https://reform.news/be/prakuratura-vicebska-zbudzila-shjesc-jekstrjemisckih-kryminalnyh-spra/Пракуратура Віцебска ў 2025 годзе ўзбудзіла шэсць «экстрэмісцкіх» крымінальных спраў. Сярод артыкулаў КК згадваецца арганізацыя і правядзенне незаконных масавых мерапрыемстваў.
Як паведамілі ў пракуратуры, у мінулым годзе былі афіцыйна папярэджаныя 108 грамадзян аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства ў сферы процідзеяння экстрэмізму.
За год віцебскія пракуроры падалі шэсць заяў аб прызнанні інфармацыйных каналаў экстрэмісцкімі. Усе яны былі задаволеныя.
Нагадаем, беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
