Reform.news

Урад дазволіў ІП займацца нарыхтоўкай малака ў насельніцтва

Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 07:19

https://reform.news/be/urad-dazvoli-ip-zajmacca-naryhto-kaj-malaka-naselnictva/

Савет міністраў Беларусі пастановай №457 ад 28 чэрвеня пашырыў пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

У яго дададзена «дзейнасць агентаў па аптовым гандлі прадуктамі харчавання, напоямі і тытунёвымі вырабамі» (код АКЭД 4617) з заўвагай «у частцы пасрэдніцкай дзейнасці па закупцы ў насельніцтва сырога малака, вырабленага у асабістых падсобных гаспадарках».

Пастанова сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уступае ў сілу пасля апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2026 года.

Рэклама

Пакінуць адказ