Сілавікі Хафтара ў Беларусі вучацца «ўпакоўваць» пратэстоўцаў у аўтазакі
Рэдакцыя Reform.news · 3 лютага 2026, 15:49
https://reform.news/be/silaviki-haftara-belarusi-vuchacca-pako-vac-pratjesto-ca-u-a-tazaki/Лівійскія сілавікі працягваюць навучанне ў Беларусі. МУС Усходняй Лівіі выклала відэа трэніровак байцоў Галоўнага ўпраўлення цэнтральнай падтрымкі — структуры ў лівійскім МУС.
Пад наглядам беларускіх інструктараў лівійскія сілавікі вучацца карыстацца дручкамі і шчытамі, заламваць людзям рукі пры затрыманні, выскокваць на хаду з бусаў і закідваць затрыманых у аўтазакі.



