Reform.news

У Польшчы за студзень перахапілі паветраную кантрабанду з Беларусі на паўмільёна долараў

Рэдакцыя Reform.news · 3 лютага 2026, 08:06

https://reform.news/be/u-polshchy-za-studzen-perahapili-pavetranuju-kantrabandu-z-belarusi-na-pa-miljona-dolara/

Польскія памежнікі расказалі пра аб’ёмы паветранай кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Усяго за студзень яны канфіскавалі каля 1,75 млн цыгарэт, якія былі дастаўленыя метэазондамі з тэрыторыі Беларусі. Кошт кантрабанды ацэньваецца ў 1,78 млн злотых (каля 0,5 млн долараў).

Нагадаем, на працягу студзеня польскія вайскоўцы некалькі разоў фіксавалі парушэнне паветранай прасторы краіны метэазондамі, якія ляцелі з Беларусі. У асобных выпадках абмяжоўваўся рух над часткай прыгранічнай тэрыторыі.

Напрыканцы студзеня польскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі па падазрэнні ў арганізацыі паветранай кантрабанды цыгарэт. Судом яны былі арыштаваныя на тры месяцы.

Рэклама

Пакінуць адказ