Яшчэ адна марозная ноч. Сіноптыкі падоўжылі аранжавы ўзровень небяспекі
Рэдакцыя Reform.news · 2 лютага 2026, 11:31
https://reform.news/be/jashchje-adna-maroznaja-noch-sinoptyki-pado-zhyli-aranzhavy-zroven-nebjaspeki/Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на ноч аўторка.
“У начныя і ранішнія гадзіны 3 лютага (аўторак) на большай частцы тэрыторыі краіны мінімальная тэмпература паветра складзе -25… -30°С, у Мінску -25°С”, — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.
Аналагічнае папярэджанне дзейнічала мінулай ноччу. Днём у Беларусі захоўваецца жоўты ўзровень небяспекі з-за галалёду і галалёдзіцы.
Заўтра надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў арктычнай паветранай масе. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. У асобных раёнах чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Максімальная тэмпература днём -10… -16°С.
Марознымі таксама будуць ноч на сераду, у чацвер на тэрыторыю Беларусі будуць змяшчацца франты і цёплыя паветраныя масы. Чакаюцца ападкі.
