Reform.news

Польскія памежнікі знайшлі 42 кг мефедрону ў аўтамабілі на беларускіх нумарах

Рэдакцыя Reform.news · 30 студзеня 2026, 21:53

https://reform.news/be/polskija-pamezhniki-znajshli-42-kg-mefedronu-a-tamabili-na-belaruskih-numarah/

У Падляскім ваяводстве польскія памежнікі і мытнікі знайшлі ў аўтамабілі 42 кг мефедрону. Вадзіцель адмовіўся даваць тлумачэнні.

26 студзеня супрацоўнікі мытні і памежнай службы праверылі легкавы аўтамабіль на беларускіх нумарах. Падчас паглыбленага дагляду ў тайніку ў пярэдняй колавай арцы знайшлі 40 пакетаў з крышталічным рэчывам. Экспертыза паказала, што гэта мефедрон, паведамляе Нацыянальная падаткова-мытная адміністрацыя Польшчы.

Усяго было канфіскавана 42 кг мефедрону. Яго рынкавая вартасць ацэньваецца ў 2,5 млн злотых (каля 700 тысяч долараў). Кіроўца аўтамабіля, 29-гадовы грамадзянін Польшчы, адмовіўся нешта тлумачыць. Яго ўзялі пад варту на 3 месяцы.

Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
Рэклама

Пакінуць адказ